У Астравецкім раёне знайшлі аўтамабіль з памерлым мытнікам


У Астравецкім раёне знойдзены аўтамабіль з целам мытніка, паведамляе «Наша Нiва». Юрыю Г. было 40 гадоў. Памерлы працаваў начальнікам аддзелу мытных аперацыяў і кантролю мытнага паста на пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы з Літвою.

Юрый знік у суботу, 9 сакавіка. Паводле словаў сваяка, раніцай ён адвёў сына ў школу – і больш яго ніхто не бачыў.

Цела мужчыны знайшлі ва ўласным аўтамабілі ў панядзелак, 11 сакавіка. Машына знаходзілася ў лесе каля вёскі Міхалішкі.

Сваякі кажуць, што праблем у сям’і не было.

Ходзяць чуткі, што самагубства магло быць звязана з праблемамі на працы. Нібыта з-за частых правяранняў і сістэматычных перапрацовак Грыцкевіч хацеў звольніцца, але яго не адпускалі, бо не хапала людзей. Пацверджанняў гэтай версіі пакуль няма. Сваякі Юрыя не пацвердзілі гэта, але і не абверглі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў