Наведванні службы сацыяльнай апекі давялі шматдзетную маму да самагубства


Пераносімся на Гарадзеншчыну, Воранаўскі раён, вёска Вайкунцы. Страшная трагедыя – павесілася 30-гадовая жанчына, шматдзетная маці. На крок адчаю яна пайшла пасля таго, як у яе забралі ў прытулак чацвярых дзяцей. А двума днямі раней гэтак жа скончыла жыццё 32-гадовая маці з Гомля. Чаму дзяржава не слухае сэрца маці і ці няма іншага вырашэння праблемы? Разабрацца ў справе ў вёску Вайкунцы паехала нашая журналістка Вольга Чайчыц.

Вольга Чайчыц:

«У гэтай сітуацыі сям’я ніякім чынам не можа сябе абараніць. Калі сацыяльныя службы прымаюць рашэнне адабраць дзяцей, яны гэта робяць без рашэння суда. Дзяцей забіраюць, таму што хтосьці так вырашыў, і ўжо сямʼя нічога не можа ў гэтай сітуацыі зрабіць. Яны мусяць дзейнічаць згодна з інструкцыяй, якую ім прапісваюць гэтыя самыя службы.

Тут сямʼі прапісалі інструкцыю, каб яны хутчэй перасяліліся ў кватэру. Але грошай у сямʼі на гэта няма. Пра гэта ніхто не думае. Наша дзяржава будуе сваю абарону на тым, што карае семʼі. Вось гэта і ёсць вынік такога рашэння…»

У якім выпадках дзяржаве варта забіраць дзяцей у бацькоў? І ці варта ўвогуле? Адказваюць жыхары Менску.

Аб’ектыў
Новае самагубства. 30-гадовая маці скончыла з жыццём, калі сацыяльная апека адабрала дзяцей
2019.02.14 22:08

belsat.eu