У анексаваным Крыме беларускіх турыстаў эвакуявалі з небяспечнай цясніны


У Крыму каля цясніны Шайтан-Дере беларускія турысты апынуліся на небяспечным скальным участку і былі вымушаныя скарыстацца дапамогай ратавальнікаў. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне crimea-news.com.

Двое беларусаў – мужчына з Віцебску 1983 года нараджэння і дзіця 2009 года нараджэння, а таксама мясцовыя дзяўчына спрабавалі самастойна спусціцца па небяспечным скальным участку. Іх заўважыў ратавальнік і выклікаў дапамогу.

Беларусаў эвакуявалі пры дапамозе альпінісцкага рыштунку. Медычная дапамога ім не спатрэбілася.

  • Украіна не прызнае анексію Крыма і лічыць тэрыторыю часова акупаванай. Паводле ўкраінскіх законаў, прыехаць у Крым магчыма толькі праз Украіну і па спецыяльным дазволе. Пры гэтым патрапіць на паўвыспу з турыстычнай мэтай праз Украіну немагчыма. На гэтай падставе проста не выдадуць спецдазволу, які і дае замежніку права трапіць у Крым.
  • Заезд у Крым праз тэрыторыю Расеі з’яўляецца парушэннем украінскага заканадаўства – за гэта можна атрымаць забарону на ўезд ва Украіну тэрмінам на некалькі гадоў. Аднак беларускія турысты працягваюць ездзіць у Крым праз Расею, у тым ліку пры дапамозе дзяржавы. Напрыклад, Кіраўніцтва справамі прэзідэнта валодае санаторыем «Белоруссия» (менавіта так ён афіцыйна называецца) у Крыме, які працягвае працаваць нягледзячы на ​​анексію і блакаду.
Hавiны
«Мы вярнулі Крым». Магілёўскае турагенцтва запрашае беларусаў на адпачынак
2019.05.15 17:34

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў