У 15 расейцаў, якія будуюць АЭС у Астраўцы, выявілі каронавірус


У Астраўцы шпіталізавалі 15 грамадзянаў Расеі, якія прыбылі на атамную электрастанцыю. Выданне «Гродзенская праўда» паведамляе, што інфікаваных ізалявалі, цяпер высвятляюцца кантакты першага ўзроўню.

Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму паведамляе, што лабараторна пацверджаныя 15 выпадкаў каронавірусу ў грамадзянаў Расеі. Усе яны прыбылі на АЭС у Астравец. Інфікаваных ізалявалі і цяпер усталёўваюцца кантакты першага ўзроўню. Паведамляецца, што ў інфікаваных няма клінічных праяваў захворвання.

Паводле Мінаховы здароўя, па стане на 8 красавіка ў Беларусі выяўлена 1066 інфікаваных каронавірусам. Інфекцыя забрала жыцці 13 асобаў.

Hавiны
Расейская прапаганда жорстка адрэагавала на смерць расейца ў Віцебску
2020.04.08 10:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў