Тысячы людзей ушанавалі памяць забітага мэра Гданьску. ФОТАФАКТ


Тысячы людзей у Гданьску выйшлі на вуліцы горада, каб ушанаваць памяць загінулага мэра Паўла Адамовіча, на якога 13 студзеня напалі з нажом. Акцыі памяці адбыліся таксама ў Варшаве, Познані ды іншых польскіх гарадах.

Мэр Гданьску Павэл Адамовіч памёр 14 студзеня. Пятнаццаць гадзінаў лекары спрабавалі ўратаваць палітыка. Напад на Адамовіча адбыўся падчас фіналу ў Гданьску акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» – найбуйнейшай дабрачыннай акцыі ў Польшчы. На сцэну на адкрытым паветры забег мужчына з нажом і нанёс некалькі нажавых удараў палітыку.

У Польшчы будзе абвешчана агульнанацыянальная жалоба.

Аб’ектыў
Мэр Гданьску і сябра Беларусі Павэл Адамовіч памёр пасля нападу з нажом
2019.01.14 21:39

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў