«Разам з Пуціным ты ператвараеш Расею ў бананавую рэспубліку»: Навальны адказаў кіраўніку Расгвардыі


На афіцыйным youtube-канале расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага з’явіўся адказ генералу Віктару Золатаву.

Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне, у якім сцвярджаецца, што фірма, якой кіруе былы калега Віктара Золатава атрымала эксклюзіўнае права на пастаўкі прадуктаў харчавання для 340 000 служачых Расгвардыі.

Кіраўнік Расгвардыі пакрыўдзіўся на расследаванне Навальнага і паабяцаў зрабіць з яго «сакавітую адбіўную»

У адказ на расследаванне расейскі генерал выклікаў Навальнага на «дуэль», паабяцаў зрабіць з яго «сакавітую адбіўную», а таксама назваў апазіцыянера «вырабам з амерыканскай прабіркі».

Некалькі дзён таму Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля амаль двух месяцаў арышту і адразу адказаў Золатаву на просьбу аб «сатысфакцыі». У сваім новым роліку пра кіраўніка Расгвардыі Навальны распавядае пра маёнткі сына, зяця і дачкі генерала ды лецішча Золатава ў элітным раёне.

Аляксей Навальны выйшаў на волю пасля амаль двух месяцаў арышту

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары