Кіраўнік Расгвардыі пакрыўдзіўся на расследаванне Навальнага і паабяцаў зрабіць з яго «сакавітую адбіўную»

ВІДЭА

Кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў афіцыйна выклікаў расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага на «дуэль».

На youtube-канале Расгвардыі (паўстала ў 2016 годзе на базе ўнутраных войскаў) з’явіўся адказ кіраўніка спецслужбы на расследаванне «Фонду барацьбы з карупцыяй» (ФБК).

У расследаванні Навальнага сцвярджаецца, што фірма, якой кіруе былы калега Віктара Золатава атрымала эксклюзіўнае права на пастаўкі прадуктаў харчавання для 340 000 служачых Расгвардыі. Такім правам кампанію «Дружба народов» надзяліў кіраўнік ураду РФ Дзмітрый Мядзведзеў. «Дружба народов» набывае прадукты па завышаных коштах, гаворыцца ў расследаванні.

У адказ на абвінавачанні з боку ФБК генерал Золатаў паабяцаў зрабіць з Аляксея Навальнага «сакавітую адбіўную» і назваў апазіцыянера «вырабам з амерыканскай прабіркі».

Цяпер Навальны знаходзіцца за кратамі. Ён быў затрыманы і пакараны 30 соднямі арышту (за акцыю ў студзені) напярэдадні акцыяў пратэстаў супраць пенсійнай рэформы.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары