Турцыя: у Расеі былі каардынаты турэцкіх вайскоўцаў, што загінулі ў выніку авіяўдару


Генштаб узброеных сіл Турцыі заявіў, што ў Расеі былі каардынаты размяшчэння турэцкіх вайскоўцаў, якія загінулі 9 лютага ў выніку расейскага авіяўдару ў Сірыі, інфармуе Daily Sabah.

Паводле заявы Генштаба, загінулыя вайскоўцы на працягу дзесяці дзён знаходзіліся ў адным і тым жа будынку. Расея и Турцыя абменьваліся каардынатамі для перадухілення інцыдэнтаў на працягу месяца.

Раніцай 9 лютага ў выніку расейскага авіяўдару ў раёне сірыйскага гораду Эль-Баб загінулі трое турэцкіх вайскоўцаў, 11 атрымалі раненні.

Расея заявіла, што ваенныя кіраваліся каардынатамі, атрыманымі ад Турцыі. Крыніцы ў Мінабароны РФ распавялі kommersant.ru, што бомбы былі скінутыя на загадзя ўзгодненыя абедзвюма краінамі кропкі, а турэцкіх вайскоўцаў у гэтым квадраце не павінна было быць.

Уладзімір Пуцін выказаў кіраўніку Турцыі Эрдагану спачуванні ў сувязі з інцыдэнтам.

Горад Эль-Баб знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў «Ісламскае дзяржавы». Тэрыторыю на поўдзень кантралююць сірыйскія ваенныя, якіх падтрымлівае Расея, на поўнач – сірыйскія паўстанцы і Турцыя.

У студзені Расея абвясціла аб правядзенні першай сумеснай аперацыі з Турцыяй на тэрыторыі Сірыі.

Мяркуючы па першай рэакцыі Анкары, гэты эпізод не справакуе крызіс у двухбаковых адносінах Турцыі і Расеі – у адрозненне ад знішчэння турэцкай авіяцыяй расейскага Су-24 у лістападзе 2015 года, адзначае kommersant.ru.

ВД, паводле dailysabah.comkommersant.ru

Стужка навінаў