Турцыя памылкова абстраляла базу спецназу ЗША ў Сірыі


Узброеныя сілы Турцыі памылкова нанеслі ўдар па палявой базе амерыканскага спецназу. Паводле выдання Newsweek, абстрэл амерыканскіх войскаў адбыўся ў раёне Кобань.

Паводле некаторых звестак сярод параненых амерыканскія, а таксама французскія салдаты. Згодна папярэдняй інфармацыі ў выніку абстрэлу загінуў амерыканскі салдат.

«Турэцкія вайскоўцы былі цалкам дасведчаныя, ажно да падрабязных каардынатаў, пра размяшчэнне амерыканскіх войскаў, і мы з імі каардынаваліся», – заявіў амерыканскі генерал Марк Мілі.

Hавiны
Начальнік генштабу брытанскай арміі: Расея больш сур’ёзная пагроза, чым «Ісламская дзяржава»
2018.11.25 09:41

У Пентагоне адзначаюць, што абстрэлы былі вельмі магутнымі. Амерыканскія вайскоўцы разглядалі магчымасць таксама адкрыць агонь у адказ.

У сваю чаргу Турцыя апраўдваецца, што не вяла абстрэлаў. На думку Анкары гэта захада курдаў, якія імкнуцца заблытаць сітуацыю.

Міністэрства ўзброеных сілаў Турцыі адзначае, што «турэцкія памежныя заставы падвергліся мінамётнаму абстрэлу з пагоркаў, размешчаных прыкладна ў 1000 метрах на паўднёвы захад ад амерыканскага назіральнага пункта».

«У мэтах самаабароны па пазіцыях тэрарыстаў быў адкрыты агонь у адказ. Турцыя ніякім чынам не абстрэльвала амерыканскіх вайскоўцаў», – гаворыцца ў заяве.

Hавiны
Турцыя распачала аперацыю супраць сірыйскіх курдаў, якія ваявалі на баку ЗША
2019.10.07 19:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў