Начальнік генштабу брытанскай арміі: Расея больш сур'ёзная пагроза, чым «Ісламская дзяржава»


Начальнік генеральнага штабу брытанскіх узброеных сілаў Марк Карлтан-Сміт заявіў у інтэрв’ю газеце Daily Telegraph, што Расея ўяўляе сабой больш сурʼёзную пагрозу бяспецы Брытаніі і яе саюзнікаў, чым тэрарыстычныя групоўкі накшталт «Ісламскай дзяржавы» або «Аль-Каіды».

«Расейцы спрабуюць выкарыстаць у сваіх мэтах любую знойдзеную імі слабасць ці ўразлівасць», – заявіў Карлтан-Сміт у сваім першым інтэрвʼю пасля прызначэння кіраўніком генштаба.

Ён падкрэсліў: няма ніякіх сумненняў у тым, што «Расея сёння бясспрэчна ўяўляе сабой значна большую пагрозу» для нацыянальнай бяспекі Брытаніі і яе саюзнікаў, чым «Ісламская дзяржава» або «Аль-Каіда».

«Мы не можам сабе дазволіць не звяртаць на гэта ўвагі і не арганізоўваць дзеянні ў адказ», – заявіў вайсковец.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў