Туман раніцай і цёпла днём – прагноз надвор'я на 23 – 24 кастрычніка


22 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі прагназуецца туман. Умовы надворʼя ў надалей вызначае вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў цёплай паветранай масе, паведамляе Белгідрамет.

Тэмпература паветра ноччу ад пяці да 11 вышэй за нуль, днём ад + 14 па поўначы да + 22 градусаў па поўдні. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

23 кастрычніка чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу 4 – 10 градусаў цяпла, месцамі да + 12, днём 11 17 вышэй за нуль, па поўдні 18 – 20 градусаў цяпла.

24 кастрычніка надалей пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Ноччу пахаладае, чакаецца толькі 2 – 7 градусаў вышэй за нуль, днём ад 11 да 18 цяпла, па поўдні да 21 вышэй за нуль.

Hавiны
Беларусаў чакае апошняя цёплая нядзеля, у наступную – замаразкі і снег
2019.10.19 14:26

СК belsat.eu

Стужка навінаў