Беларусаў чакае апошняя цёплая нядзеля, у наступную – замаразкі і снег


У нядзелю 20 кастрычніка ў Беларусі яшчэ захаваецца цёплае надвор’е. Паводле Белгідрамету, будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і раніцай у асобных раёнах па паўночным усходзе Віцебскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы.

Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Уначы 5 – 12 градусаў, удзень на поўдні да 22.

У панядзелак 21 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па поўначы Віцебскай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Ноччу 5 – 12 градусаў, удзень на поўдні да 24.

Затым на тыдні ў Беларусі пачне паступова халадаць, а ў наступную нядзелю, перадусім па ўсходзе краіны, чакаюцца нават замаразкі і мокры снег.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў