ЦВК зацягне рэгістрацыю кандыдатаў да апошняга. На агітацыю застанецца менш за месяц


Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі запланаваная на 14 ліпеня – гэта апошні з магчымых дзён, прадугледжаных графікам выбарчай кампаніі.

Паводле графіку, рэгістрацыя праходзіць з 5 па 14 ліпеня. Але адмысловае паседжанне ЦВК прызначылі на крайні тэрмін, паведамляе радыё «Свабода».

У выніку на агітацыю за кандыдатаў застанецца меней за месяц, 25 дзён.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатамі ў прэзідэнты падалі сем прэтэндэнтаў.

Афіцыйна неабходную колькасць подпісаў здалі Аляксандр Лукашэнка (1 939 572 подпісаў), Віктар Бабарыка (165 744 подпісы), Сяргей Чэрачэнь (143 109 подпісаў), Ганна Канапацкая (146 588 подпісаў), Андрэй Дзмітрыеў (106 841 подпіс), Святлана Ціханоўская (104 757 подпісаў).

Hавiны
Больш за 40 тыс. беларусаў пажадалі даказаць свой подпіс за Цапкалу
2020.07.08 09:24

Валеру Цапкалу выбарчыя камісіі пакінулі менш за 100 тыс. подпісаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў