Больш за 40 тыс. беларусаў пажадалі даказаць свой подпіс за Цапкалу


Амаль 42 тыс. чалавек адгукнуліся на заклік штабу прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Валера Цапкалы абараніць свае подпісы, гаворыцца на афіцыйным сайце палітыка.

Ініцыятыўная група Цапкалы сабрала больш за 200 тыс. подпісаў, здаўшы ў выбаркамы 160 тыс. Але Цэнтарвыбаркам прызнаў толькі 75 тыс. пры неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты 100 тыс.

Hавiны
«Адступаць мы не збіраемся». У Цапкалы ёсць сцэнар на выпадак яго нерэгістрацыі
2020.07.05 21:52

Тады палітык, які паабяцаў змагацца за кожны забракаваны подпіс, заклікаў усіх падпісантаў звязацца са штабам праз сайт, Telegram або Viber-бота.

Ужо свае подпісы пацвердзілі 16,9 тыс. менчукоў, за 7,5 тыс. жыхароў Меншчыны, 5,4 тыс. – Гарадзеншчыны, 3,6 тыс. – Берасцейшчыны, 2,9 тыс. – Гомельшчыны, 2,5 тыс. – Віцебшчыны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў