ЦВК Украіны агучыла дату, калі стартуе выбарчай прэзідэнцкая кампанія


З 31 снежня 2018 года ва Украіне распачнецца чарговая кампанія па выбарах прэзідэнта Украіны. Адпаведную пастанову прыняла падчас паседжання Цэнтральная выбарчая камісія.

Згодна з заканадаўствам, выбарчая кампанія будзе цягнуцца 90 дзён. Выбары адбудуцца 31 сакавіка 2019 года.

Дакументы ад кандыдатаў можна падаваць ужо з 31 снежня 2018 году па 3 лютага 2019 года ўключна. Да 8 лютага ЦВК павінна правесці рэгістрацыю кандыдатаў. Кандыдатам на прэзідэнта павінен быць грамадзянінам Украіны, які дасягнуў 35-гадовага ўзросту, валодаць дзяржаўнай мовай і пражываць ва Украіне на працягу 10 апошніх гадоў да дня выбараў.

Кандыдат мусіць прадставіць дэкларацыю аб прыбытках. Яе праверыць Нацыянальнае агенцыя па пытаннях перадухілення карупцыі і пасля абнародуе вынікі праверкі.

Акрамя таго, кандыдат павінен унесці заклад у памеры 2,5 мільёнаў грыўняў. Гэтая грошы кандыдату, альбо партыі вяртаюцца ў выпадку перамогі на выбарах, альбо ў выпадку выхаду ў другі тур. Усім астатнім удзельнікам выбараў грошы не вяртаюцца, яны паступяць у дзяржаўны бюджэт Украіны.

Інфаграфіка
Хто ёсць хто. Усё, што трэба ведаць пра кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне
2018.12.12 17:32

СК, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў