Цэны на кватэры ў Менску выраслі на 1,7%


Попыт на кватэры ў Менску ў чэрвені вырас у параўнанні з папярэднім месяцам на 2,6 %. А вось колькасць абвестак пра продаж скарацілася на 1,5 %. У выніку сярэдняя цана прададзеных кватэр у чэрвені вырасла на 1,7 % да $ 1315 за квадратны метр.

Такім чынам, у чэрвені паўтарыўся пікавы студзеньскі ўзровень, які быў максімальным за апошнія 45 месяцаў, паведамляе Realt.by.

Аб’ектыў
Чаму ў краіне рэзка знізіліся кошты на шэраг харчовых прадуктаў?
2019.07.12 22:14

У залежнасці ад колькасці пакояў сітуацыя была наступнай:

1-пакаёвыя кватэры: 1400 $ / м2 (- 0,3% за месяц) – $ 48 000;

2-пакаёвыя кватэры: 1277 $ / м2 (+ 2,7 %) – $ 59 100;

3-пакаёвыя кватэры: 1213 $ / м2 (+ 2,0 %) – $ 75 500;

4-пакаёвыя кватэры: 1227 $ / м2 (+ 2,3 %) – $ 92 600.

Самае адчувальнае павышэнне коштаў на кватэры было адзначана ў Навінках, а таксама ў раёнах вуліц Ульянаўскай, Чырвонаармейскай і Кабушкіна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў