Тры «нечаканчыкі» для раварыстаў: месцы ў Берасці, дзе можна забіцца


Роварная сцежка мае служыць бяспецы раварыстаў і пешаходаў. Аднак у Берасці ў шэрагу выпадкаў карыстанне з яе можа скончыцца пераломамі.

Білборд пасярод новай роварнай сцежкі ўздоўж Партызанскага праспекту

Гэтак на Партызанскім праспекце пасярод роварнай сцежкі размясціўся… білборд.

Калі будаўнікі не выправяць памылку сутыкненне роварыстаў з пакупнікамі непазбежнае

У іншым месцы дзверы шапіка выходзяць проста на роварную сцежку, і пры рэзкім адкрыцці дзвярэй гэта можа прывесці да няшчасных выпадкаў. А калі дзверы шапіка адчынены раварыстам прыходзіцца з’язджаць са сцежкі, каб іх абʼехаць.

Месца для сметніцы знайшлося толькі тут

Яшчэ ў адным месцы на сцежцы стаіць сметніца.

«Кожны раз пры планаванні нейкай рэканструкцыі мы просім улады запрашаць на гэтыя паседжанні прадстаўнікоў роварнага руху, і кожны раз гэтая прапанова ігнаруюцца. – Кажа прэс-сакратарка сацыяльнай кампаніі «За вела-Берасце» Марына Чыж. – Мы бачылі гэты білборд і звярнуліся да ўладаў гораду, тыя адказалі, што імі веласцежка яшчэ не прынятая, і ўсе будзе пераробленая».

Час ад часу ўлады прыслухваюцца да грамадзянаў і папраўляюць хібы. Будаўнікоў за гэта ніяк не караюць, а пераробкі адбываюцца за кошт бюджэтных сродкаў.

Берасце рыхтуецца да 1000-годдзя, якое адзначаць налета. Пад гэты праект рэканструююцца некаторыя вуліцы гораду, у прыватнасці Партызанскі праспект. На працы па падрыхтоўцы гораду да свята выдзелена 110 мільёнаў рублёў.

СА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары