Трохбаковая кантактная група (ТКГ) па ўрэгуляванню сітуацыю на ўсходзе Украіны на наступным пасяджэнні абмяркуе зняцце эканамічнай блакады з раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольных баевікам. Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, піша «Інтэрфакс-Украіна».
Паводле Сайдзіка, прапанова аб зняцці эканамічнай блакады была агучана прадстаўніком Украіны ў ТКГ Леанідам Кучмай і падтрымана дэлегацыяй «ДНР» і «ЛНР».
«Гэта будзе на разглядзе ў эканамічнай падгрупе ў наступны раз», – сказаў Сайдзік у Менску.
Паводле спецпрадстаўніка, зняцце блакады магло б стаць «вялікім прарывам».
Паводле LB.ua, прадстаўнік Расеі ў ТКГ Барыс Грызлоў раней праінфармаваў, што эканамічнай падгрупе ўжо «дадзена даручэнне абмеркаваць пытанне аднаўлення эканамічных сувязяў у выпадку прыняцця Кіевам рашэння аб зняцці эканамічнай блакады Данбасу». Паводле яго, у гэтым пытанні «ДНР» і «ЛНР» прапанавалі канкрэтныя ініцыятывы.
Леанід Кучма ў сваім выступе перад журналістамі не сказаў наўпрост, што гаворка ідзе аб зняцці эканамічнай блакады, аднак адзначыў: «Мы прыехалі з дарожнай мапай ад прэзідэнта Украіны. Былі пасылы такія, што прэзідэнт сапраўды хоча, каб быў мір у тым рэгіёне. З адпаведнымі загадамі я сюды прыехаў… і выказаў усе пажаданні, якія пачуў ад прэзідэнта і якія ведаю сам. Іх проста трэба вырашаць».
ІІ belsat.eu