Трэці атрутнік Скрыпаляў заставаўся некаторы час у Вялікай Брытаніі


Трэці падазраваны ў атручванні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі пасля нападу ў сакавіку 2018 года на некаторы час застаўся ў Вялікай Брытаніі, паведамляе газета The Telegraph. Паводле звестак выдання, размова вядзецца пра расейскага афіцэра ваеннай выведкі, які прыбыў на тэрыторыю Брытаніі пад выдуманым імем Сяргей Фядотаў. Пасля нападу ён павінен быў вярнуцца ў Маскву, але ў апошні момант адмяніў рэгістрацыю на рэйс.

The Telegraph піша, што Фядотаў дапамагаў Аляксандру Пятрову і Руслану Башыраву, якіх Лондан лічыць адказнымі за атручванне Скрыпаляў, піша РБК. Паводле Bellingcat і The Insider, іх сапраўдныя імёны – Анатоль Чапіга (падпалкоўнік, Герой Расеі) і Аляксандр Мішкін (ваенны лекар ГРУ). Брытанскія ўлады сцвярджаюць, што для атручвання яны выкарыстоўвалі нервова-паралітычнае рэчыва «Навічок». Расея адмаўляе ўсе абвінавачванні.

У кастрычніку 2018 года пра тое, што 45-гадовы Сяргей Фядотаў можа быць трэцім падазраваным у атручванні Скрыпаляў, паведамляла газета «Фонтанка». Паводле выдання, Фядотаў прыбыў у Брытанію 2 сакавіка, у той жа дзень, што і Пятроў з Башыравым. Пры гэтым Фядотаў прыляцеў у Лондан іншым рэйсам, а затым пакінуў краіну 4 сакавіка, у дзень атручвання Скрыпаляў, разам з імі.

Hавiны
Юлія Скрыпаль упершыню пасля атручвання сустрэлася з журналістамі
2018.05.23 23:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў