Трамп звярнуўся з «пасланнем да нацыі» пасля іранскай атакі


8 студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з заявай пасля іранскай атакі на амерыканскія ваенныя базы ў Іраку.

«Ліквідуючы Салеймані [іранскі генерал Касэм Салеймані. – Belsat.eu] мы адправілі тэрарыстам магутны мэсэдж», – заявіў Дональд Трамп.

Амерыканскі лідэр паабяцаў, што ў Ірана не будзе ядзернай зброі. А таксама адзначыў, што ў выніку іранскіх удараў па базах у Іраку ніхто з амерыканскіх вайскоўцаў не пацярпеў і не панёс стратаў.

«Пакуль я знаходжуся на пасадзе прэзідэнта, Іран не атрымае ядзернай зброі», – сказаў прэзідэнт Трамп напачатку свайго звароту.

Трансляцыю выступу Трампа толькі ў Facebook тэлеканала «Fox News» у адзін час глядзела амаль 300 000 чалавек.

Трамп заявіў, што ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць Ірана. Амерыканскі прэзідэнт не ўдакладніў, якія менавіта.

Hавiны
Ці чакаць вялікай вайны на Блізкім Усходзе? Каментар эксперта
2020.01.08 18:47

Нагадаем, што іранскага генерала Касэма Салеймані забілі па загадзе Дональда Трампа 3 студзеня ў Багдадзе. Разам з ім быў забіты намеснік кіраўніка Сіл народнай мабілізацыі (СНМ) Ірака Абу Махдзі аль-Мухандиса (у ЗША лічыцца тэрарыстам). У адказ на гэта Багдад ўвёў абмежаванні на наземнае і паветранае перамяшчэнне сіл міжнароднай кааліцыі на тэрыторыі Ірака, а Іран нанёс ракетны ўдар па амерыканскіх ваенных базах у Іраку.

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў