Кандыдат на прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп абышоў сваю суперніцу ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан у Флорыдзе – самым важным са штатаў, якія вагаюцца.
Вынікі апытання Real Clear Politics паказваюць, што ў Флорыдзе, якае мае 29 галасоў калегіі выбарцаў, Трамп набірае 45,9% галасоў, у Клінтан 45,1%. Клінтан таксама засталася ззаду і ў трэцім па значэнні спрэчным штаце Агаё – у яе 44,3% галасоў, у Трампа 46,8%.
Трэці нявызначаны штат, у якім Трамп мае перавагу, – Аёва. Тут Трамп захоўвае лідарства цягам двух мінулых месяцаў.
У другім па важнасці штаце, Пенсільваніі, Клінтан абышла Трампа на 6% – 47,2% супраць 41,2%.
Паводле вынікаў апытання каналу ABC News і Washington Post, Трамп на адзін працэнтны пункт апераджае Гілары Клінтан.
У апытанні CNN сумесна з даследчай службай ORC ад 24 кастрычніка Клінтан на 5% апярэджвае па папулярнасці свайго суперніка-рэспубліканца.
Усеагульныя выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада. Цяпер іх вынікі не бяруцца прадказваць нават аналітыкі. Паводле амерыканскіх экспертаў, абодва кандыдата маюць шанцы на перамогу.
ДР belsat.eu паводле ibtimes.com, vz.ru