Трамп не працягнуў ядравую здзелку з Іранам


Сёння прэзідэнт ЗША заклікаў кангрэс вылучыць Ірану дадатковыя ўмовы для прыпынення санкцыяў.

Паводле дамовы, падпісанай адміністрацыяй Оўбамы пазалетась, прэзідэнт ЗША кожныя тры месяцы сведчыць кангрэс у тым, што яна па-ранейшаму выконваецца і адпавядае нацыянальным інтарэсам краіны, і рэкамендуе працягваць прыпыненне санкцыяў, уведзеных у адказ на іранскую ядравую праграму.

Пасля ўступлення на пасаду Доналд Трамп двойчы неахвотна запэўніваў здзелку, але цяпер вырашыў адмовіцца ад гэтай практыкі.

Сёння амерыканскі лідар заявіў, што больш не будзе завяраць кангрэс у тым, што ядравая здзелка з Іранам адпавядае амерыканскім інтарэсам.

«Я загадаў маёй адміністрацыі цесна супрацоўнічаць з кангрэсам і нашымі хаўруснікамі для вырашэння недахопаў здзелкі – каб Іран не мог пужаць свет ядравай зброяй», – цытуе Трампа The Guardian.

Партнёры ЗША па здзелцы з Іранам – Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына, Расея і Кітай.

Якім будзе адказ кангрэсу – пакуль незразумела: адзінства сярод заканадаўцаў па гэтым пытанні няма.

ДД

Стужка навінаў