Працаўнікі ўпраўлення Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ў Менскай вобласці і Менску затрымалі падчас атрымання хабараў прадстаўнікоў даччыных філіялаў «Беларуснафты».
Як паведамілі ў КДК, затрыманыя начальнікі аддзелаў рознічнага гандлю РУП «Беларуснафта- Віцебскаблнафтапрадукт », РУП «Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт» і РУП «Беларуснафта-Горадняаблнафтапрадукт».
Затрыманых вінавацяць у тым, што яны некалькі гадоў штомесяц атрымлівалі ад 400 да 1200 рублёў за наданне камерцыйнай фірме магчымасці прадаваць на запраўках і прыдарожных кавярнях маторнай алівы, тэхнічных вадкасцяў, антыфрызу, тасолу і іншай прадукцыі.
У дачыненні да ўсіх траіх завялі крымінальныя справы па арт. 430 УК (атрыманне хабару). Іх заключылі пад варту.
МГ belsat.eu