«Telegram» беларусізуецца. «Wargaiming» – наадварот


Цяпер у «Telegram» можна паставіць беларускую мову адным клікам. Беларускамоўная версія дасяжная на ўсіх платформах.

Вам трэба абнавіцца на найноўшую версію «Telegram’у» для вашай платформы:

«Telegram Anroid 5.0+»

«Telegram iOS 5.1+»

«Telegram Desktop 1.5+»

«Telegram MacOS 4.8+»

І націснуць на спасылку https://t.me/setlanguage/be-beta

Калі лакалізацыя будзе карыстацца поспехам, а сам «Telegram» будзе яшчэ больш папулярны ў Беларусі – беларуская мова з’явіцца ў наладках «Telegram’у».

Тым часам «Wargaming» спыніў падтрыманне беларускай мовы ў сваёй гульні «World of Warships».

Афіцыйная прычына ў адсутнасці попыту на беларускую лакалізацыю, таму ў яе падтрыманні «не было амаль ніякага сэнсу», піша тэлеграм-канал «Беларуский телеграм».

Не ўсе гульцы ўспрынялі такое рашэнне пазітыўна.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў