ТБМ запрашае на беларускамоўныя курсы для старшакласнікаў


Сёлета для вучняў сярэдніх школаў Таварыства беларускай мовы ладзіць курсы на беларускай мове па гуманітарных дысцыплінах.

Паводле намесніка старшыні ТБМ Уладзіміра Коласа, курсы будуць праходзіць некалькі разоў на тыдзень для менскіх вучняў і ўсіх ахвочых, хто зможа дабірацца ў сталіцу.

«Для вучняў 7-9 класаў будуць выкладацца дысцыпліны школьнай праграмы. Гэта курсы для тых, хто хоча палепшыць свае веды ў гісторыі, беларускай мове ды іншых гуманітарных дысцыплінах», – кажа belsat.eu Уладзімір Колас.

Заснавальнік і кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэю дадае, што курсы ладзяцца штогод і карыстаюцца вялікім попытам.

«Мы набіраем столькі, колькі змяшчаецца ў зале. Гэта каля 20 чалавек. Але мы праводзім заняткі некалькі дзён запар, таму можа быць і 40 і 60 чалавек. Выкладаюць вельмі дасведчаныя педагогі, Валянцін Голубеў, Алег Трусаў ды іншыя. Вырашаецца пытанне і з замежнымі мовамі, ангельскай».

Арганізацыйны сход навучэнцаў і бацькоў – 6 сакавіка на сядзібе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13). Пачатак а 18:45.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў