Табу зламанае: на тэлебачанні выступае жанчына, пра якую кажуць, што яна дачка Пуціна


Існая практыка поўнай забароны на асвятленне ў расейскіх навінавых медыях асабістага жыцця прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўпершыню за 20 гадоў, зламаная. Праўда, пакуль зроблены толькі адзіны невялікі крок: на дзяржаўным тэлебачанні з’явілася інтэрвʼю з жанчынай, якую раней называлі дачкой Пуціна.

«Гэта інтэрвʼю прымусіла зрабіць здагадку пра некаторае змякчэнне жалезнага вобразу Пуціна, а таксама пра перспектыву таго, што дзве яго дарослыя дачкі могуць паступова ўвайсці ў публічнае жыццё» – піша The New York Times.

«У Расеі вельмі даўно няма традыцыі публічнасці першай сямʼі, і савецкія і постсавецкія лідары паводзілі сябе па-рознаму. Пуцін, напрыклад, былы шпіён, у асноўным, трымаў сваіх дачок па-за полем зроку. – нагадвае журналіст газеты Эндру Крэймэр.

На працягу амаль усяго свайго тэрміну кіравання Пуцін настойваў на тым, што яго сямейнае жыццё павінна заставацца прыватным

«Нават на фоне таго, як дзяржтэлебачанне шчодра асвятляла яго вольны час, які ён праводзіць у адзіноце на ўлонні сібірскай прырода, у пешых паходах або верхам на кані, часам без кашулі», – адзначае выданне.

Цяпер аж сітуацыя пачынае мяняцца. Гэтак у паказаным інтэрвʼю Кацярыну Ціханаву распытваюць пра яе працу ў якасці дырэктара навуковага інстытута, а ў сюжэце таксама распавядалася пра групу навукоўцаў, якія распрацоўваюць прылады, што могуць счытваць мазгавыя імпульсы.

«Зʼяўленне Ціханавай на дзяржаўным тэлебачанні выклікае здагадкі пра патэнцыйную публічную ролю для прэзідэнцкай сямʼі, а гэта няпростая тэма ў расейскай палітычнай культуры яшчэ з савецкіх часоў», – адзначае Ніна Хрушчова, прафесар міжнародных справаў ва Універсітэце Новай Школы ў Нью-Ёрк і праўнучка былога савецкага лідара Мікіты Хрушчова.

На фоне зніжэння рэйтынгаў Пуціна – гэта імкненне прадэманстраваць, што яго сямʼя таксама ўдзельнічае ў будаўніцтве Расеі, і што ў Крамлі сядзіць не толькі Пуцін.

«Гэта дэманстрацыя, што яго дзяўчынка, яго сямʼя, таксама працуе на навуку, на будучыню Расеі. Выступ Ціханавай па тэлебачанні – дэманстрацыя расейцам, што »для нас працуе прадстаўніца сямʼі Пуціна«, – лічыць Ніна Хрушчова.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў