Сёння Ціханоўская наведае Смаргонь, Маладзечна і Ліду


У пятніцу кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская разам з прадстаўніцамі аб’яднаных штабоў Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай наведаюць тры гарады.

А 13.00 распачнецца агітацыйны мітынг у Смаргоні. Ён пройдзе ў гарадскім скверы на вуліцы Сініцкага. Затым трыумвірат накіруецца ў Маладзечна, дзе мерапрыемства стартуе а 15:30 на стадыёне па вуліцы Машэрава.

А 19.00 на плошчы ля ГЦ «Патсдам» у Лідзе яны таксама правядуць мітынг.

На мінулым тыдні абʼяднаны штаб праехаў з дзясятак гарадоў – паўсюдна іх сустракаў вялікі натоўп. Тысячы людзей выходзілі ў невялікіх раённых цэнтрах.

Напярэдадні ў Менску сабраўся самы масавы палітычны мітынг за некалькі дзесяцігоддзяў. Паводле падлікаў праваабаронцаў, яго наведалі 63 тысячы чалавек.

Hавiны
«Нас шмат, нас большасць». Надзея, вера і слёзы на мітынгу Ціханоўскай
2020.07.30 23:53

КА belsat.eu

Стужка навінаў