Грамадзянская паніхіда і развітанне пройдзе ад 11 да 14 гадзіны ў прасторы «ОК-16» (вул.Кастрычніцкая, 16).
Крэмацыя адбудзецца на Паўночных могілках а 15:30. Пахаваюць мастака на Чыжоўскіх могілках.
На развітанне з Міхалам Анемпадыставым прышлі больш 100 чалавек. Ягоная жонка Алена падзякавала ўсім за падтрыманне.
«Учора мяне ні на хвіліну не пакідалі адну. Вельмі ўдзячная нашым сябрам», – сказала яна.
Таксама ў інтэрнэце ідзе збор сродкаў на пахаванне і будучы помнік Міхалу Анемпадыставу.
Рэквізіты
(рахунак жонкі Міхала ў беларускіх рублях)
ЗАТ «БСБ Банк»УНП 807000069
БІК UNBSBY2X
Транзітны рахунак банка – BY37UNBS38128000000560000933
На карысьць Дашкевіч Алены Георгіеўны
Карт-рахунак BY85UNBS30145180001858050933
(рахунак дачкі Міхала ў эўра)
UnCreditBank Czech Rebublic and Slovakia
IBAN CZ9527000000002112171077
2112854077/2700
Stefania Anempadystava
У ноч на 23 студзеня мастак заснуў за кампутарам. У яго здарыўся інсульт. У крытычным стане Міхала даставілі ў шпіталь, але яго не здолелі выратаваць.
Міхал – адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар знакавых беларускіх песень, а таксама дызайнер, графік, паэт, публіцыст, фатограф.
Мастак стварыў канцэпцыю «Народнага альбому», спрычыніўся да напісання большасці вобразаў і тэкстаў песень праекту, а таксама аформіў ягоную вокладу (як пазалетась і вокладу праекту «Белсату» «Народны альбом. 20 гадоў»).
Цягам некалькіх гадоў быў сябрам Дарадчае рады пры тэлеканале «Белсат», у якую ўваходзілі выбітныя дзеячы беларускай культуры.