Сяргей Гайдукевіч: Я ніколі не паклічу вас на «Плошчу»


«Жыве Беларусь!», такімі словамі скончыў свой выступ на дзяржаўным тэлебачанні кандыдат на прэзідэнта.

Сёння пачынаюцца выступы кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі на дзяржаўных тэлеканалах.

«А пра лозунг «Жыве Беларусь» я так скажу — гэта мой лозунг! Я яго казаў і ў 2001 годзе, і ў 2006. Нельга казаць, што гэта словы толькі радыкальнай апазіцыі. Гэтыя словы павінны нас яднаць», — пракаментаваў nn.by свой выступ Сяргей Гайдукевіч.

Наступны выступ Сяргея Гайдукевіча адбудзецца 25 верасня (на радыё – 30 верасня а 6:10). Таццяна Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 і 24 верасня (на радыё – 25 верасня і 2 кастрычніка а 6:10). Аляксандр Лукашэнка 16 і 23 верасня (на радыё – 23 і 30 верасня а 6:40). Мікалай Улаховіч звернецца да выбарцаў па тэлебачанні 18 і 22 верасня (на радыё – 25 верасня і 2 кастрычніка а 6:10). Усе выступы па тэлебачанні будуць пачынацца а 19:30.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў