Святлана Ціханоўская ў міждзяржаўным вышуку


Беларусь абвесціла імаверную пераможцу выбараў 2020 года Святлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук паводле часткі 3 артыкулу 361 «заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу», паведамілі расейскія медыі са спасылкаю на МУС Расеі.

13 кастрычніка экс-кандыдатка у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выставіла Аляксандру Лукашэнку «народны ультыматум» – папярэдзіла пра агульнанацыянальную забастоўку і татальным локдаун гарадской інфраструктуры сіламі пратэстоўцаў.

Патрабаванняў высунула тры:

  1. Лукашэнка павінен сысці,
  2. гвалт на вуліцах павінен цалкам спыніцца,
  3. палітвязні павінныя выйсці на волю.

«Калі да 25 кастрычніка нашыя патрабаванні не будуць выкананыя, уся краіна мірна выйдзе на вуліцы з Народным ультыматумам. І 26 кастрычніка пачнецца нацыянальная забастоўка на ўсіх прадпрыемствах, блакаванне ўсіх дарог, абвал продажаў у дзяржаўных крамах. У вас ёсць 13 дзён, каб выканаць тры ўмовы. У нас ёсць 13 дзён, каб падрыхтавацца, і ўвесь гэты час беларусы будуць працягваць свой мірны і настойлівы пратэст».

Беларусь мацнейшая, чым рэжым, – рэзюмавала Ціханоўская. «Раз вы чакалі загаду – то вось загад», – дадала.

Hавiны
У Менску ад раніцы пратэстоўцы перакрываюць дарогі
2020.10.14 11:14

У вышук у Расеі Святлану Ціханоўскую абвесцілі яшчэ 7 кастрычніка. Следчы камітэт Беларусі пацвердзіў, што Ціханоўская знаходзіцца ў вышуку.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў