Святлана Ціханоўская сыходзіць на самаізаляцыю


Пасля сустрэчы з міністрам замежных справаў Славеніі Святлана Ціханоўская сыходзіць на самаізаляцыю.

Святлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Славеніі Анжэ Логар сустракаліся 21 кастрычніка ў Вільні. Тады славенскі палітык выказаў падтрыманне народу Беларусі і мірнай перадачы ўлады ў краіне.

Але пасля ў Логар быў выяўлены каронавірус.

У выніку Святлана Ціханоўская таксама сыходзіць на самаізаляцыю ды плануе зрабіць тэст.

22 кастрычніка каронавірус быў выяўлены таксама ў сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі. Палітык таксама сышоў у самаізаляцыю.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў