Святлана Ціханоўская пракаментавала заяву кіраўніка расейскай выведкі


Святлана Ціханоўская заявіла, што дырэктар Службы вонкавай выведкі РФ Сяргей Нарышкін «транслюе нясвежыя прапагандысцкія штампы».

Нагадаем, 16 верасня Сяргей Нарышкін заявіў, што ЗША выконвалі ключавую ролю ў падрыхтоўцы пратэстаў у Беларусі і ўзялі пад «шчыльную апеку» Святлану Ціханоўскую. «Пратэстныя акцыі з самага пачатку носяць добра арганізаваны характар ​​і каардынуюцца з-за мяжы», – адзначыў ён. Дырэктар Службы вонкавай выведкі кажа, што «фактычна гаворка ідзе пра дрэнна завуаляваную спробу арганізаваць чарговую каляровую рэвалюцыю і антыканстытуцыйны пераварот, мэты і задачы якіх не маюць нічога агульнага з інтарэсамі беларускіх грамадзянаў».

Тэлеграм-канал «Пул Первой» распаўсюдзіў адказ Святланы Ціханоўскай на заяву Сяргея Нарышкіна:

«Прычына пратэстаў у Беларусі адна і ўсім вядомая: Лукашэнка прайграў выбары, але не жадае сыходзіць. Народ, які адмовіў былому прэзідэнту ў даверы і падтрымцы, патрабуе яго сыходу.

Гэта ўнутраны палітычны крызіс, у патрабаваннях пратэстоўцаў няма нічога, што тычылася б стасункаў з іншымі краінамі або змены вонкавапалітычнай арыентацыі Беларусі. Гэта варта было б зразумець кіраўніку СВВ Расеі спадару Нарышкіну замест таго, каб трансляваць нясвежыя прапагандысцкія штампы».

Hавiны
Святлана Ціханоўская: Беларусі не патрэбная Саюзная дзяржава
2020.07.27 16:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў