Святлана Ціханоўская пакінула сваю кватэру ў мэтах бяспекі

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Вечарам 8 жніўня Святлана Ціханоўская пакінула сваю кватэру. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. Як паведамляе медыя, на такі крок кандыдатка ў прэзідэнты пайшла ў мэтах бяспекі. Дагэтуль перад домам Ціханоўскай стаялі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, пад’ехаў мікрааўтобус.

Святлана Ціханоўская. Фота: Уладзь Грыдзін / RFE/RL

Ганна Красуліна, прэсавая сакратарка штабу Ціханоўскай, паведаміла, што пасля затрымання людзей са штабу Ціханоўскай яны не хацелі б, каб Святлана заставалася адна.

Нагадаем, 8 жніўня затрымалі кіраўніцу штабу Ціханоўскай Марыю Мароз. Яна зараз знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

ВЯ Belsat.eu

Hавiны