Святлана Ціханоўская апублікавала сваю праграму


Кандыдат на прэзідэнта Святлана Ціханоўская апублікавала сваю прэзідэнцкую праграму. Дакумент апублікаваны на старонцы Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская ў сваёй праграме адзначае, што стане прэзідэнтам Беларусі толькі дзеля таго, каб вярнуць грамадзянам права выбару.

Святлана Ціханоўская. Бабруйск, 25 ліпеня.
Фота: Belsat.eu

Ціханоўская канкрэтызуе, што яе галоўная мэта – правесці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў.

  • Прэтэндэнтка на пасаду прэзідэнта таксама звярнулася да грамадзянаў Беларусі з заклікам ні ў якім выпадку не галасаваць датэрмінова і пераканаць у гэтым сваіх сябраў, суседзяў і знаёмых, а прыйсці на выбары менавіта 9 жніўня.
  • Таксама Святлана Ціханоўская заклікае стаць незалежнымі назіральнікамі на ўчастках і абараняць свой голас. Для гэтага створана шмат ініцыятываў, сярод якіх «Сумленныя людзі», «Права выбару», «Рух праўда», «Зубр» і іншыя.

Агулам яе праграма падзеленая на блокі, якія прысвечаныя працы судоў, барацьбе з карупцыяй, сектару ЖКГ, развіццю мясцовага самакіравання, вонкавай палітыкі, эканамічны блок.

Святлана Ціханоўская абяцае зладзіць рэформы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, пенсійнай сістэмы.

Аб’ектыў
Ціханоўская скарае Гомельшчыну
2020.07.26 22:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў