Святаслава Барановіча, асуджанага за бойку з міліцыянтамі, чакае новы суд


Святаслаў Барановіч. Фота – TUT.by

У судзе Наваполацку сёння разгледзяць справу Святаслава Барановіча, якога раней асудзілі за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў.

Паседжанне фактычна пройдзе ў закрытым рэжыме, яно адбудзецца на тэрыторыі Папраўчай калоніі №1 Новаполацку, дзе мужчына адбывае пакаранне. Суд будзе вырашаць пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання Барановічам на больш жорсткі.

Адміністрацыя калоніі ў апошні час наклала на зняволенага 9 дысцыплінарных спагнанняў, а паводле звестак, якія атрымала адна з ягоных сясцёр, апошні месяц ён правёў у карцары.

Пра тое, што брата будуць судзіць, сястра даведалася толькі дзякуючы таму, што Барановіч 5 кастрычніка запатрабаваў адваката, у выніку чаго судовае паседжанне перанеслі на 12 кастрычніка.

За што атрымаў тэрмін Святаслаў Барановіч

Адбіваў затрыманых пасля дазволенай акцыі

Летась 15 сакавіка, пасля санкцыянаванага «Маршу недармаедаў» у Менску, Баранавіч спрабаваў «адбіць» ў міліцыянтаў у цывільным людзей, якіх затрымлівалі ў тралейбусе № 37 на прыпынку «Плошча Бангалор». Сярод затрыманых былі як удзельнікі акцыі, так і звычайныя пасажыры тралейбуса.

Самаго Барановіча затрымалі праз паўгады – 3 кастрычніка 2017 года. Яго змясцілі ў СІЗА №1 Менску.

12 сакавіка Маскоўскі раёны суд Менску прызнаў Святаслава Барановіча вінаватым у «гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных справаў» і прысудзіў да трох гадоў зняволення ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары