Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца затрыманы яшчэ ў аўторак журналіст «Белсату» Ігар Ільяш.
25 лістапада суд Цэнтральнага раёну прысудзіў Ігару Ільяшу 15 содняў нібыта за ўдзел у пікетаванні 26 кастрычніка. Хоць на самой справе Ігар не прымаў удзелу ў пікеце і нават не асвятляў яго ў якасці журналіста.
Сёння ад 6:00 сваякі дзяжурылі каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна, каб перадаць асабістыя рэчы Ігару. Аднак у спісах яго там не было, рэчы не прынялі.
Няма ў спісах Ігара Ільяша таксама і ў ІЧУ Жодзіна, Баранавічаў і Магілёва. Па тэлефоне 102 родным таксама не кажуць, дзе ён знаходзіцца.
belsat.eu