Сузаснавальніка акумулятарнага заводу ў Берасці затрымалі сілавікі


Віктар Лемяшэўскі. Фота – brestcity.by

Пра тое, што да дырэктара кампаніі «ПАК-кіраванне», чальца Рады па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце Віктара Лемяшэўскага ўзніклі пытанні з боку сілавых ведамстваў, парталу «Tut.by» распавялі тры інфармаваныя крыніцы.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сёння ноччу сілавікі затрымалі Лемяшэўскага і некаторых ягоных падначаленых. Што ім інкрымінуецца, пакуль невядома.

Намеснік дырэктара «1AK-GROUP» Аляксандр Крумкач ​​сказаў, што не валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне Віктара Лемяшэўскага.

Журналісты не змаглі датэлефанавацца да Віктара Лемяшэўскага – ягоны мабільны нумар недаступны. Апошні раз ён быў онлайн а 5:25 раніцы.

Прэсавая служба КДБ не каментуе сітуацыю.

Лемяшэўскі і «АйПаўэр»

Віктар Лемяшэўскі доўгі час быў непублічным бізнесоўцам нягледзячы на значныя пазіцыі ягонай «Першай акумулятарнай кампаніі» на беларускім рынку. Вядомасць прадпрымальнік набыў у сувязі з будаўніцтвам заводу «АйПаўэр» у Берасці, супраць якога жыхары гораду пратэстуюць ужо паўтара года.

14 чэрвеня Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў на сваім сайце распараджэнне губернатара Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

«Мы яго закрыем». Раман Кісляк – пра спыненне будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці

17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

25 чэрвеня «1AK-GROUP» выступіла з заявай аб важнасці заводу для краіны.

«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары