Сузаснавальнік TUT.BY заўважыў дзіўную статыстыку смяротнасці ў Менску. Мінздароўя адказала маланкава

У Telegram-канале Мінздароўя з’явіўся каментар доктара медычных навук да допісу сузаснавальніка TUT.BY, які засумняваўся ў афіцыйных лічбах па смяротнасці ад COVID-19 у Беларусі.

Што адбылося?

  • 22 траўня прадпрымальнік і сузаснавальнік TUT.BY Кірыл Валошын апублікаваў скрыншот з вэбінару беларускіх анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. Паводле Валошына, з відэа і статыстыкі агучанай на вэбінары вынікае, што толькі ў Менску ад каронавіруса памерла 117 асобаў.



«117 чалавек памерла ад COVID у аддзяленнях анестэзіялогіі і рэанімацыі толькі ў адным МЕНСКУ!!! Паводле кіраўніка атдзелу НПЦ хірургіі Дзядзько А.М. гэта, цытую, »за красавік«. Ды нават калі абмовіўся і гэта не за 1 мес. АУ!!! Мінздароўя – 89 нібыта памерла на канец красавіка! Але па ўсёй РБ, за ўвесь час!!» – напісаў Валошын у сваім Facebookʼу.
  • Допіс трапіў у топавыя навіны на некаторых інфармацыйных рэсурсах.
  • Мінздароўя апублікаваў афіцыйны каментар медыка, які агучваў лічбы падчас вэбінару.

«Гаворка ішла пра агульную летальнасць у рэанімацыях установаў аховы здароўя Менску, якія былі задзейнічаныя ў аказанні медычнай дапамогі пацыентам пульманалагічнага профілю. Туды ўключаны не толькі выпадкі пацверджанай інфекцыі COVID-19, але і тыя верагодныя выпадкі, калі ў працэсе ўдакладняючай дыягностыкі дыягназ на каронавірус быў зняты і былі выяўленыя пнеўманіі іншай этыялогіі», – гаворыць у каментары Аляксандр Дзядзько.

Каментар медыка не паказаўся Валошыну пераканаўчым.

Па стане 22 траўня, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ад COVID-19 памерла 190 чалавек, што значна ніжэй чымся ў іншых еўрапейскіх краінах.

ЮВ belsat.eu

Hавiны