Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банку ўхваліла першы транш дапамогі краінам, якія развіваюцца, на праграмы барацьбы з распаўсюдам каронавіруса.
Як паведамляе Reuters, на змаганне з каронавірусам плануецца вылучыць $ 1,9 млрд. Першы пакет ахоплівае 25 краін, але больш за палова пойдзе на дапамогу Індыі.
Таксама банк плануе пераразмяркоўваць сродкі ў дзейных праектах у памеры $ 1,7 млрд.
Агулам арганізацыя рыхтуецца вылучыць за 15 месяцаў патрабуючым краінам да $ 160 млрд на змаганне з пандэміяй.
МГ belsat.eu