Колькасць інфікаваных каронавірусам перавысіла 1 млн чалавек


Паводле Універсітэту Джонса Хопкінса, у свеце працягвае расці колькасць інфікаваных каронавірусам.

Па стане на 07:30 3 красавіка паводле беларускага часу, у свеце пацверджана 1 015 709 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Лідары паводле заражэння – ЗША (245 213), Італія (115 242) і Іспанія (112 065).

Ад хваробаў, ускладненых каронавірусам, памерла 53 069 чалавек, у тым ліку 13 915 чалавек у Італіі, 10 348 у Іспаніі ды 5 387 у Францыі.

Hавiны
У свеце ўжо мільён інфікаваных каронавірусам
2020.04.02 22:05

Па ўсім свеце вылекавалася 211 409 чалавек.

У Беларусі, паводле апошніх звестак, пацверджана больш за 300 выпадкаў. 4 чалавекі памерлі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў