Сустрэча з дырэктарам «Белсату»: усё, што вы хацелі б ведаць пра канал


У аўторак, 31 траўня, у Прэс-клубе ў Менску адбудзецца сустрэча з дырэктарам тэлеканалу «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, якая наведае беларускую сталіцу.

Чытайце матэрыял па выніках сустрэчы: Агнешка Рамашэўская-Гузы: Я мару пра два каналы «Белсат»

У спадарыні Агнешкі можна будзе запытацца пра ўсё, што вы хацелі б ведаць пра «Белсат», а таксама пра тое, як цяпер жыве суседняя Польшча.

Пачатак – 31 траўня а 18:30 у Прэс-клубе, які месціцца ў Менску па адрасе: вул. Веры Харужай 3-601. Схема як дабрацца:

karta

Гэта трэцяя імпрэза з цыклу «сустрэч з тварамі «Белсату». У красавіку першай з гледачамі сустрэлася журналістка Святлана Калінкіна.

А затым у траўні – эканаміст Міхаіл Залескі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў