Ціханоўская: Нашыя людзі не даруюць таго, што адбылася 9-12 жніўня. Галоўнае з сустрэчы ў Варшаве. ВІДЭА


9 верасня, роўна праз месяц пасля «выбараў», якія адбыліся ў Беларусі, пройдзе сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі Варшавы, «Белсат» зладзіў стрым.

Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўвесь Еўразвяз падтрымлівае Беларусь у яго памкненнях да дэмакратыі і свабоды. Кіраўнік Беларускага дому Алесь Зарэмбюк падзякаваў прэмʼеру Польшчы Матэвушу Маравецкаму за праграму салідарнасці з Беларуссю. Праграма ўжо пачала дзейнічаць, і ў яе рамках у Польшчы, праходзяць лячэнне параненыя падчас паслявыбарчых падзей у Беларусі.

Таксама прэмʼер Польшчы падзякаваў дырэктарцы «Белсату» Агнешцы Рамашэўскай-Гузы за шматгадовае змаганне з прапагандай Лукашэнкі.

«Мы падтрымліваем суверэнную Беларусь. Усе сілы аб’яднаныя для барацьбы за суверэнітэт Беларусі. Увесь Еўразвяз падтрымлівае Беларусь ў яго памкненнях да дэмакратыі і свабоды. Мы неўзабаве прадставім эканамічны план для беларусаў, каб паказаць, што Еўропа адкрыта для беларусаў. Таксама мы дапамагаем паказваць праўду, якая адбываецца ў Беларусь. У гэтым дапамагае Белсат, вялікая падзяка для дырэктаркі каналу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы за шматгадовае змаганне з прапагандай уладаў Беларусі.

Польшча хоча, каб дапамога для Беларусі была рэальнай. Мы прымаем на лячэнне ахвяраў катаванняў. Мы пратэстуем супраць выдалення з Беларусі Вольгі Кавальковай і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Як мы бачым барацьбу Беларусі, то ўзгадваем нашую барацьбу за свабоду 40 гадоў таму», – сказаў Матэуш Маравецкі.

Матэвуш Маравецкі.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

Матэвуш Маравецкі перадаў Святлане Ціханоўскай ключы ад новай сядзібы Беларускага дома ў Варшаве.

Ля сядзібы Беларускага дому ў Варшаве доўгая чарга з беларусаў. Невялікая заля, дзе адбудзецца сустрэча, не можа змясціць усіх ахвотных, таму ў ёй толькі журналісты.

Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала. Варшава, 9 верасня 2020 г.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

На перамовах з прэм’ерам Польшчы Матэвушам Маравецкім разам са Святланай Ціханоўскай прысутнічалі сябры Каардынацыйнай рады Павел Латушка і Вольга Кавалькова. Веранікі Цапкалы на перамовах не было.

Вераніка Цапкала ў Варшаве. 9 верасня 2020 г.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

Каля 50 асобаў, якія зарэгістраваліся на сустрэчу са Святланай Ціханоўскай, усё яшчэ чакаюць у чарзе. На ўваходзе ўсіх правярае ўрадавая ахова. Яна не спраўляецца з патокам. Святлана Ціханоўская ўжо прыехала на сустрэчу.

Беларусы, якія жывуць у Варшаве прыйшлі на сустрэчу са Святланаю Ціханоўскай. 9 верасня 2020 г.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

«У нашай краіне вельмі цяжкія часы, але і вельмі радосныя. Тое, што адбываецца выклікае ў мяне гонар, народ Беларусі нарэшце прачнуўся. Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго. Увесь народ ўстаў у барацьбе за свае правы.

Нашыя людзі не даруюць таго, што адбылася 9-12 жніўня. Народ не пагодзіцца з кіраўніцтвам Лукашэнкі. Мы хочам прэзідэнта, які не будзе вырашаць, з кім сябраваць, а наладзіць добрыя адносіны з усімі суседзямі.

Я дзякую нашай дыяспары, у прыватнасці дыяспары ў Польшчы за сабраныя для пацярпелых грошы. Я ўдзячная Белсату і тэлеграм-каналам, якія вядуць беларусы з Польшчы. Уклад Польшчы ў барацьбу беларусаў за свае правы вельмі значны, таму пасля перамогі мы наладзім добрыя адносіны з польскім урадам. Мы таксама спадзяемся на эканамічную дапамогу, таму што нашая краіна наблізілася да эканамічнай прорвы, заявіла», – Святлана Ціханоўская.

Матэвуш Маравецкі перадаў Святлане Ціханоўскай ключы ад новай сядзібы Беларускага дому ў Варшаве.
Фота: Юлія Шаблоўская / «Белсат»

Паводле дадзеных ЦВК Ціханоўская на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня набрала 10,09 %. Міжнародная супольнасць, у прыватнасці ЕЗ і ЗША не прызналі гэтыя вынікі.

Ад 11 жніўня Ціханоўская знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў