Суд пакінуў Марыю Калеснікаву пад вартай


Менскі гарадскі суд адмовіў змяніць меру стрымання сябру Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай. Яна надалей застанецца ў СІЗА, распавяла «Белсату» адвакат Марыі Калеснікавай Людміла Казак.

Менскі гарадскі суд разгледаў скаргу адваката Марыі Калеснікавай на заключэнне яе пад варту. Суддзя вырашыў пакінуць Марыю Калеснікаву ў Жодзінскім СІЗА.

«Суд не агучваў аніякіх аргументаў у нашай справе, толькі дырэктыўная частка. Мы яшчэ самыя не ведаем, якія аргументы ў суда, атрымаем копію пастановы і тады толькі даведаемся. І на падставе гэтага ліста будзе далей складаць скаргі. Заўтра ж мы падамо скаргу ў гарадскі суд Менску. Пасля таго, як скарга патрапіць у суд, яе разгледзяць цягам трох дзён», – распавяла «Белсату» Людміла Казак, адвакат Марыі Калеснікавай.

У паседжанні суда Марыя Калеснікава прысутнічала праз відэасувязь. Яе падтрымаць прыйшлі бацька, родныя, сябры, а таксама амбасадары краінаў ЕЗ.

Hавiны
СК патлумачыў затрыманне Калеснікавай, Знака і Салея
2020.09.09 18:37

Марыю Калеснікаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч.3 арт.361 КК), распачатай Генеральнай пракуратурай.

У дачыненні Марыі Калеснікавай і Максіма Знака з санкцыі пракурора абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Таксама затрыманы Ілля Салей, былы адвакат Калеснікавай.

7 верасня спецслужбы выкралі Марыю Калеснікаву і планавалі прымусова яе вывезці за мяжу. Аднак аперацыяў спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую тэрыторыю.

Hавiны
Сябры Каардынацыйнай рады, якіх змусілі пакінуць Беларусь, распавялі, як Марыя Калеснікава парвала свой пашпарт
2020.09.08 20:00

belsat.eu

Стужка навінаў