Суд дазволіў дапытаць Пятро Парашэнку на дэтэктары хлусні


Следчыя Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны атрымалі судовы дазвол на допыт экс-прэзідэнта Украіны Пятро Парашэнкі з ужываннем дэтэктара хлусні. Пра гэта паведаміла агенцтва УНИАН са спасылкаю на прэс-сакратарку ДБР Анжаліку Іванову.

Прэс-сакратарка падкрэсліла, што правядзенне допыту з ужываннем паліграфа магчыма толькі ў кабінеце следчага ДБР і каб была выкананая таямніца дасудовага следства, а таму любыя допыты з выкарыстаннем паліграфа ў наўпроставым эфіры тэлеканала «Прямой», як пра гэта заяўляў раней Парашэнка, або любога іншага тэлеканалу немагчымыя.

Пятро Парашэнку выклікалі 12 жніўня на допыт у ДБР у якасці сведкі па крымінальнай вытворчасці аб магчымым ухіленні ад выплаты падаткаў і наступнай легалізацыі даходаў падчас куплі-продажу ТАА «Тэлеканал «Прямой». Другі допыт экс-прэзідэнта ў ГБР доўжыўся 2 гадзіны. Пасля гэтага дырэктар ДБР Раман Труба дапусціў, што наступны допыт Парашэнка будзе праведзена з ужываннем паліграфа.

СМІ: у нападзе на Парашэнку ўдзельнічаў беларус Сяргей Караткіх

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары