СМІ: у нападзе на Парашэнку ўдзельнічаў беларус Сяргей Караткіх


У нападзе на экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку ля будынку Дзяржаўнага бюро расследаванняў у Кіеве 25 ліпеня бралі ўдзел асобы, якія калісьці служылі ў палку «Азоў». Адным з нападнікаў быў Сяргей Кароткіх – беларус, удзельнік вайны на Данбасе, які ў снежні 2014 года атрымаў украінскі пашпарт. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні журналістаў тэлеканалу «Прямой».

Нагадаем, 25 ліпеня Парашэнка прыехаў у Дзяржаўнае бюро расследаванняў (ГБР), каб даць паказанні ў межах крымінальнай вытворчасці. Пасля допыту ён пагутарыў з журналістамі, а затым сеў у аўтамабіль. Калі машына выехала на праезную частку, рух заблакавалі некалькі мужчынаў. Адзін чалавек раптам заскочыў на капот, пачаў крычаць і жэстыкуляваць на адрас Парашэнка, звяртаючыся да яго праз пярэдняе шкло аўтамабіля. На працягу некалькіх секунд ахова экс-прэзідэнта сцягнула яго з капота машыны на зямлю. На падставе гэтага інцыдэнту праваахоўнікі распачалі крымінальную вытворчасць па ч. 2 арт. 296 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Паводле «Прямой», адным з удзельнікаў акцыі быў Караткіх.

«Для мяне ўдзел Кароткіх у гэтых усіх падзеях як ФСБшнага агента – яно несумненна. Таму што чалавек вучыўся ў беларускай школе КДБ. Мне там расказваюць, што Беларусь – гэта не Расея. Але, мы ж разумеем, наколькі беларускія спецслужбы звязаныя з расейскімі», – распавёў былы намеснік камандзіра палка «Азоў» Алег Аднарожанка.

Сяргей Кароткіх нарадзіўся ў 1974 годзе ў Тальяці, пазней сям’я пераехала ў Менск. У 1992-1994 гг. адслужыў у беларускай арміі. Паступіў у школу КДБ і нават адвучыўся там 2 гады, але быў адлічаны. У канцы 90-х уступіў у праварадыкальны рух Рускае нацыянальнае адзінства, потым зʼехаў у Расею, дзе стаў адным з лідараў ультраправай нацыянал-сацыялістычнай арганізацыі.

З пачаткам вайны на Данбасе Кароткіх раптам з’яўляецца ва Украіне і далучаецца да добраахвотнага батальёну «Азоў». У снежні 2014 года прэзідэнт Парашэнка ўрачыста ўручыў беларусу ўкраінскі пашпарт у знак падзякі за ўдзел у баявых дзеяннях. Потым Кароткіх прызначылі начальнікам аддзелу аховы аб’ектаў стратэгічнага прызначэння паліцыі. У канцы 2017 гады ён пакінуў сваю пасаду ва ўкраінскім МУС.

Hавiны
Украінскі след у справе Шарамета? У Горадні выступіў з дакладам аўтар расследавання забойства
2017.10.22 11:16

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў