У красавіку аўстрыйскага добраахвотніка Бэна Фішэра затрымалі польскія памежнікі (хлопец ехаў з Украіны ў Швецарыю).
Яго падазраюць у здзяйсненні ваенных злачынстваў. 2 траўня яго вызвалілі з пад варты.
Суддзя пастанавіў, што Генпракуратура Аўстрыі не сабрала адпаведных доказаў. Паводле карэспандэнтаў украінскага выдання «Главком», «суддзя быў засмучаны характарам абвінавачанняў і базаю доказаў, якія сабрала пракуратура».
Паводле прэс-сакратара аўстрыйскай Генпракуратуры, «тлумачэнні Фішэра на судзе былі цалкам зразумелымі» і таму няма падставаў трымаць яго пад вартаю. Імаверна, што неўзабаве ўсе абвінавачанні з Фішэра будуць знятыя.
Варта адзначыць, што ў расейскіх медыях Бэна Фішэра ўжо назвалі «белым маджахедам».
Летась «Белсат» запісаў інтэрвʼю з «аўстрабандэаўцам».
Праз сваю знешнасць, баец батальёну «Кіеўская Русь» Фішэр атрымаў мянушку «Бэн Ладэн». Раней 25-гадовы хлопец ваяваў у Сірыі ды Іраку. На фронце ва Украіне Фішэр быў медыкам.
ЮВ, belsat.eu