Створана новая стыпендыяльная праграма для беларускіх журналістаў і блогераў

Інстытут Пілецкага ў Берліне супольна з тэлеканалам «Белсат» і фондам «Зона салідарнасці» падрыхтаваў адмысловую стыпендыяльную праграму для беларускіх журналістаў, блогераў і іншых аўтараў. Прыняць удзел у гэтай праграме могуць як прафесіяналы ў галіне медыяў, так і аўтары-аматары.

Стыпендыяльны праект «Жыве Беларусь» адрасаваны беларускім журналістам, даследнікам і блогерам, якія: асвятляюць пратэсты і хвалю рэпрэсіяў, розныя формы салідарнасці і супраціву, а таксама фундаментальныя працэсы стварэння нацыянальнай і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. Арганізатарам праекту з’яўляецца Інстытут Пілецкага ў партнёрстве з тэлеканалам «Белсат» і фондам «Зона Салідарнасці».

На стыпендыі могуць падаваць заяўкі як прафесійныя журналісты і блогеры, для якіх гэтая праца зʼяўляецца крыніцаю даходу, так і прадстаўнікі грамадзянскай журналістыкі, якія не атрымліваюць прыбытку ад сваёй дзейнасці;

Кожны кандыдат павінен презентаваць свой праект з апісаннем дзеянняў і тэмаў, якія ён плануе раскрыць у рамках стыпендыі. Восем абраных стыпендыятаў атрымаюць штомесячную стыпендыю на пяць месяцаў у памеры $ 600 штомесяц.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу ў праекце можна прачытаць тут. Апошні тэрмін падачы заявак – 7 верасня.

ІІ belsat.eu

Hавiны