«Жым будзе такі, што вочы палезуць». Лукашэнка наведаў Магілёўшчыну


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падчас нарады ў Касцюковічах загадаў развіваць паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці, паведамляе БелТА.

Лукашэнка нагадаў, што чатыры гады таму былі прынятыя ўказ і праграма, накіраваныя на стварэнне спрыяльных умоў пражывання насельніцтва на гэтых тэрыторыях.

«Я не хачу адмаўляць тое, што за гэты час жыццё на месцы не стаяла, адбыліся пэўныя зрухі да лепшага, створаны новыя прадпрыемствы, з’явіліся новыя людзі. Але, як мне дакладваюць, праблем хапае.

Рэалізаваны асобныя праекты ў дрэваапрацоўцы, мадэрнізаваны цэментныя прадпрыемствы, створаны дадатковыя працоўныя месцы ў прадпрымальніцкім асяроддзі, уведзена ў эксплуатацыю больш за 125 тыс. кв.м жылля», – сказаў Лукашэнка.

Мсціслаўшчына забытая Богам. «Белсат едзе»

Аднак пры гэтым, паводле ягоных слоў, рэалізоўваюцца не ўсе сродкі, усплёску дзелавой актыўнасці не адбылося, а колькасць занятых у эканоміцы скарацілася. Свае агульныя патрабаванні да падначаленых у гэтым рэгіёне ён сфармуляваў наступным чынам:

«Нічога новага. Трэба стварыць нармальныя ўмовы, як у іншых рэгіёнах краіны».

Ён дадаў, што прыйшоў час атрымаць аддачу і ад гэтых раёнаў Магілёўшчыны.

«Яны не павінны сябе адчуваць ізгоямі, і народ тут павінен жыць годна і ганарыцца тым, што жыве ў Слаўгарадзе, Касцюковічах або ў Хоцімску. Сутнасць гэтага моманту заключаецца ў тым, што жым будзе такі, што ў некаторых вочы на ​​лоб палезуць», – рэзка выказаўся Лукашэнка.

«І па форме, і па змесце сённяшняга дня лічыце, што гэта гістарычны момант для гэтага рэгіёна. Мы ведаем, што тут трэба зрабіць. і, як кажа губернатар, мы ведаем, што мы гэта зробім. Хто не ўмее — навучым, хто не хоча — прымусім. Іншага не дадзена», – рэзюмаваў ён.

«Ёсць каровы-неахайніцы» – у калгасе «Паршына» пракаментавалі страшныя здымкі кароваў

  • На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы Магілёўшчыны рэгіёну за апошнія чатыры гады было накіравана больш за 770 млн рублёў інвестыцыяў. За гэты ж перыяд у рэгіён прыцягнулі на чыстай аснове $ 30,7 млн замежных інвестыцыяў.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары