Сталі вядомыя вынікі экзіт-полаў на выбарах у Польшчы

Паводле першых вынікаў экзіт-полаў, у другім туры прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамог дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда.

За галоўную пасаду ў краіны змагаліся: дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда пры падтрымцы «Аб’яднанай правіцы» і кандыдат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі», мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Згодна з першымі вынікаў экзіт-полаў, прэзідэнтам стаў Анджэй Дуда, якога падтрымалі 50,4 % выбаршцаў. Рафал Тшаскоўскі набраў 49,6 % галасоў.

Яўка папярэдне склала 68,9 %.

Без АМАПу і палітвязняў. Польшча выбірае шостага прэзідэнта

У першым туры за Анджэя Дуду прагаласавалі 43,5 % палякаў, а Рафала Тшаскоўскага падтрымалі 30,46 %.

МГ belsat.eu

Hавiны