Стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць Дар'ю Чульцову


Сёння стала вядома, паводле якога артыкулу абвінавачваюць нашую каляжанку Дар’ю Чульцову. Аператарку «Белсату» затрымалі 15 лістапада разам з Кацярынай Андрэевай, яны працавалі над стрымам з плошчы Пераменаў.

Дар’я Чульцова. Фота з сацыяльных сетак

Дарʼя Чульцова, таксама, як і Кацярына Андрэева, падазраваная паводле арт. 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пакаранне паводле гэтага артыкулу прадугледжвае штраф, або арыштам, ці абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Стэнд з інфармацыяй пра крамінальны артыкул у дачыненні да Дар’і Чульцовай.
Фота: Белсат

Цяпер Дарʼя Чульцова, таксама як і Кацярына Андрэева знаходзіцца ў жодзінскай турме.

Дар’я 15 лістапада працавала разам з Кацярынай Андрэевай над стрымам з плошчы Пераменаў, іх разам затрымалі, у адзін дзень судзілі паводле адміністрацыйнай справы.

Праваабаронцы прызналі журналістак «Белсату» палітычнымі зняволенымі.

Hавiны
Затрыманых журналістак «Белсату» і TUT.BY прызналі палітвязнямі
2020.11.24 19:02

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў